Былы кіраўнік Францыі Жак Шырак паўстане перад судом не толькі за растрату грамадскіх сродкаў, але і па абвінавачванні ў карупцыі, паведамляе Associated Press.

Судовы следчы горада Нантэра Жак Газа прыняў рашэнне аб перадачы гэтай справы ў суд. На думку следчага, калі Шырак займаў пасаду мэра Парыжа, ён з 1990 па 1994 гады зрабіў сем фіктыўных працоўных месцаў для фінансавання сваёй партыі Аб’яднанне ў падтрымку рэспублікі. Адвакаты Шырака ўжо азнаёмленыя з рашэннем Газа.

Раней паведамлялася, што Шырак стаў фігурантам іншай справы аб стварэнні 21 фіктыўнага працоўнага месца ў мэрыі Парыжа. Аднак у выніку сталічныя ўлады пагадзіліся адклікаць пазоў, калі Шырак і яго партыя заплацяць €2,2 млн. Менавіта гэтую суму мэрыя ў свой час выдаткавала для аплаты гэтых фіктыўных працоўных месцаў.

Сам Шырак адверг усе абвінавачванні і заявіў, што ў той перыяд у Францыі не былі заканадаўча аформленыя правілы фінансавання палітычных партый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?