Беларуская блаґасфера33

Соты «фрэнд» Бабкова

Серада гэтага тыдня прынесла у маё жыцьцё шмат цікавага і прыемнага. Апроч іншага завітала на рэальную сустрэчу, якую ладзіў у «Акварыюме» Ігар Бабкоў у сувязі са значнаю падзеяю свайго жыцьця: яго зафрэндзіў соты ЖЖ-юзэр.

Серада гэтага тыдня прынесла у маё жыцьцё шмат цікавага і прыемнага. Апроч іншага завітала на рэальную сустрэчу, якую ладзіў у «Акварыюме» Ігар Бабкоў. Ігар Бабкоў ладзіў гэтую сустрэчу у сувязі са значнаю падзеяю свайго жыцьця: яго зафрэндзіў соты ЖЖ-юзэр. Я зайшла ў «Акварыюм» і пабачыла Ігара Бабкова, які сядзеў сьпінай да ўваходу. Але нават сьпіна выслаўляла той імпэт, зь якім ён чакае, што вось зараз усе сто франдоў заваляцца ў кавяраньку, прагнучы дэвірту. Але нічога падобнага не адбывалася: Ігар Бабкоў сядзеў у поўнай самоце. Пабачыўшы мяне, ён узрадаваўся, і адразу пачаў высьвятляць, а як гэта яны праходзяць, гэтыя дэвіртуалізацыі. Як выявілася, яго багатае філязофска-паэтычнае ўяўленьне малявала яму карціны затоеных за (чатырма-пяцьцю мініяцюрнымі) суседнімі столікам ягоных ста франдоў, якія старана робяць выгляд, што п’юць каву, а самі шэпчуцца, каб ён ня чуў, паказваюцьна яго пальцамі, каб ён ня бачыў і дасылаюць яму смскі таямнічага зьместу. Трэба сказаць, смска таямнічага зьместу Ігару Бабкову і сапраўды прыйшла, але яна прыйшла зь інтэрнэту, што яшчэ болш зьбіла яго з тропу. У гэты момант да нас далучыўся Адам Глобус.

- Уяўляеш, Марыйка, Глобус зламаўся, зламаўся Глобус! – радасна закрычаў Ігар Бабкоў, пабачыўшы, хто прыйшоў. – Валодзя ня вытрымаў, Валодзя завёў сабе ЖЖ!

Трэба сказаць, Адам Глобусу інтэрвію апошняга часу выказваўся наконт ЖЖ і тых, хто ў ім піша, крайня ніхарашо. Але нагэтулькі часта, што было ясна, што яго ўрэмя блізка.

- Але толькі для таго, - уперыў Глобус палец у Ігара Бабкова, - каб посьціць там карцінкі! Што я зраблю, калі на «Літары» карцінку павесіць немагчыма? Я казаў Алісе, казаў... А я ж класны мастак! І потым, ЖЖ – ідэальная тэхналёгія для карцінак. Калі ты вешаеш карцінкі, цябе чытае тысяча франдоў, а ня нейкіх там сто...

Пра сто франдоў гэта быў каменчык у гарод Ігара Бабкова. Але той нават ня зморшчыўся. А наадварот, яшчэ больш ажывіўся:

- А ведаеш, Валодзя, хто стаў маім сотым франдом? Ты стаў маім сотым франдом! Гэта адназначна юбілей, таму я і вырашыў запрасіць усіх на рэальную сустрэчу.

- Што? Праўда я стаў тваім сотым франдом? Віншую цябе, Ігар! – І Глобус паціснуў Бабкову руку.

Глобус і Бабкоў былі вельмі мілыя пачаткоўцы, таму я вырашыла, што буду ім дапамагаць не пачувацца ў ЖЖ чайнікамі. За пяць хвілінаў да таго я, праўда, абламалася, калі спрабавала патлумачыць Ігару Бабкову, чым адрозьніваецца сьпіс «фрэндоф» ад сьпісу «фрэнд-офф», таму я вырашыла даць карысную параду хаця б спадару Ўладзімеру. Я зрабіла кансультатыўны твар:

- Наконт таго, што карцінкі ў ЖЖ глядзяць найлепей, гэта вы маеце рацыю. Але каб стаць тысячнікам, вам трэба прапеярыцца ў адпаведных кам’юніці...

Па тварах Бабкова і Глобуса я зразумела, што сказала нешта ня тое, і вырашыла паправіць сытуацыю:

- Спадар Уладзімер, а вы ўпэўненыя, што вам трэба менавіта ў ЖЖ? У інтэрнэце існуе шмат віртуальных галерэяў (Глобус заўважна ажывіўся). Там карыстальнікі разьмяшчаюць свае творы, знаходзяць аднадумцаў, маюць магчымасьць ставіць адно аднаму балы, каб вызначыць рэйтынг...

Пра балы і рэйтынг было яўна лішняе. Глобус махнуў рукой.

- Ай, ды хто ў гэтых галерэях? Аматары. А я – прафэсіянал!

Калі б стваральнік «маруднага чату для амэрыканскіх тынэйджэраў» Брэд Фіцпатрык у гэты момант сядзеў у «Акварыюме» і разумеў па-беларуску, ён бы заплакаў.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

А вы ведалі, што ў Мінску працуе «Донер Трамп»? Што там прапануюць?2

Лукашэнка сёння ляціць у Расію13

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы75

Выйшаў на свабоду медыяменеджар і былы футбаліст Сяргей Капанец1

Так выглядае Часаў Яр пасля захопу расіянамі ФОТЫ23

Насту Лойку перавялі на паўгода ў памяшканне камернага тыпу1

Пракуратура Польшчы пачала папярэдняе следства па справе аб візах PBH. Іх атрымлівалі ў асноўным беларускія айцішнікі8

Ціханоўскі адказаў Лукашэнку наконт палітвязняў: Проста зараз 20 аўтобусаў будзе на мяжы, трэба будзе, будзе 100 — забярэм усіх29

Найлепшы сярод падобных. Дзе можна знайсці копіі Мінскага планетарыя1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць