«Правяральшчыкі» прыйшлі да роднай цёткі Уладзіміра Някляева, якая жыве ў Крэве, спраўджваць пастаўлены за пляменніка подпіс.

«Пра тое, што гэта мая цётка, «правяральшчыкі», здаецца, не ведалі: у яе іншае прозвішча, — распавядае Уладзімір Някляеў. — Пытаюць: «Вы сапраўды падпісаліся за Някляева?» «Сапраўды падпісалася». «А ведаеце, за якога чалавека вы падпісаліся?.. Ён толькі распавядае ды вершы піша пра тое, як любіць сваіх землякоў, Крэва, а насамрэч тут і носа не кажа — нават на могілках, дзе бацькі пахаваныя, не бывае. За магіламі яго родных вучні Крэўскай школы па даручэнні настаўнікаў прыглядаюць…».

Тут цётку, што называецца, падняло на вілы:

«А вы хоць ведаеце, каму ўсё гэта распавядаеце? Яго роднай цётцы! Ён нядаўна разам са мной у Крэўскай царкве быў, у хросным ходзе удзельнічаў, а потым мы разам на могілкі хадзілі! У мяне сын і муж побач з яго бацькамі пахаваныя!».

І цётка ледзь не віламі гэтых «правяряльшчыкаў» з хаты пагнала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?