Індывідуальны прадпрымальнік з Віцебска Уладзімір Правальскі мае намер аспрэчваць вынікі праверкі тэрытарыяльнымі выбарчымі камісіямі подпісаў, сабраных у падтрымку яго вылучэння кандыдатам у прэзідэнты.

«Пакуль абскарджваць няма чаго. Буду чакаць рашэнне Цэнтрвыбаркама і тады падаваць скаргу ў суд», — сказаў прэтэндэнт у прэзідэнты.

Ён нагадаў, што раней праз СМІ ўжо абвяргаў словы старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай пра тое, што ў яго падтрымку сабрана толькі 700 подпісаў. «Я заяўляў, што гэта хлусня. Не разумею, як такая высокапастаўленая асоба магла такое заявіць. Лічу, пракуратура павінна правесці адпаведную праверку», — сказаў Правальскі.

Як раней паведамляў ЦВК, у тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі ў падтрымку Правальскага было здадзена 109 тыс. 338 подпісаў. Аднак 5 лістапада Ярмошына заявіла журналістам, што толькі 700 подпісаў з’яўляюцца рэальнымі, астатнія — ксеракопіі.

8 лістапада ў Першамайскай раённай выбарчай камісіі Віцебска БелаПАН паведамілі: вынікі праверкі, у тым ліку з прыцягненнем органаў унутраных спраў, пацвердзілі несапраўднасць большасці подпісаў, здадзеных у падтрымку Правальскага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?