9 лістапада ў дацкім Ольбаргу прайшло лёсаванне фінальнай стадыі футбольнага моладзевага чэмпіянату Еўропы, што пройдзе ў чэрвені 2011 года ў Даніі.
Галоўны прыз моладзевага чэмпіянату, uefa.com
Зборная Беларусі (галоўны трэнер — Георгій Кандрацьеў) трапіла ў групу «А» разам з камандай гаспадыняй турніру Даніяй, а таксама камандамі Ісландыі і Швейцарыі.
У групе «В» згуляюць Чэхія, Украіна, Іспанія і Англія.
11 чэрвеня Беларусь згуляе з Ісландыяй, 14-га - з Даніяй, 18-га -- са Швейцарыяй.
У паўфінал выходзяць па дзве зборныя з групы. Фінал пройдзе 25 чэрвеня ў Орхусе.
Таксама на чэмпіянаце будуць разыгрывацца тры пуцёўкі на Алімпіяду ў Лондане.
***
Чэмпіянат Еўропы сярод моладзі пройдзе з 11 па 25 чэрвеня 2011 г. ў Даніі (гарады Вібарг, Ольбарг, Хернінг і Орхус). Зборная Беларусі будзе гуляць у Орхусе.
Зборная Беларусі возьме ўдзел у ім трэці раз. У 2004 г. дружына брала ўдзел у кантынентальным першынстве, што прайшло ў Нямеччыне (гал. трэнер — Юры Пунтус), а ў 2009 г. — у Швецыі (гал. трэнер — Юры Курненін). Абодва разы каманда не здолела выйсці з групы.
Нагадаем, што Беларусь выйшла ў фінальную стадыю чэмпіянату Еўропы, выйграўшы па суме двух матчаў у