Выйшаў чарговы нумар часопіса «Дзеяслоў».

У №48 друкуюцца

невядомыя вершы і апавяданне Анатоля Сыса.

Творы адшукалі яго сябры ў лістах і старых падшыўках газет.

Да 80-годдзя Уладзіміра Караткевіча Сяргей Законнікаў і Віктар Ярац напісалі эсэ. Публікуюцца лісты самога Караткевіча да Міколы Улашчыка.

У нумары таксама

«Сечка» Андрэя Федарэнкі і ўрывак з рамана Артура Клінава «Шалом».

Друкуюцца творы і пераклады пераможцаў конкурсу, прысвечанага памяці Ларысы Геніюш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?