З’ява, якая яшчэ ў 80-х гадах лічылася б праявай крайняй распусты ў тагачасным Савецкім Саюзе, на фоне цяперашніх сэксуальных рэвалюцый і разнастайных гей-парадаў выглядае ледзь не нявіннасцю.

У прынцыпе, што такое свінг ці хто такі Казанова, ведалі яшчэ задоўга да гэтага часу. Тым не менш, паліамарысты заяўляюць, што прадстаўнікі іх плыні — не шведскія сям’і і зусім не аматары «банальнага» групавога сэксу.

У цяперашні час паліамарыя разумеецца як любоўны саюз з вызначаным канчатковым лікам удзельнікаў, напрыклад, чатырма (дзве пары хлопец-дзяўчына). Ніякага аднаполага сэксу — поліамарыя хоць і прапагандуе свабоднае каханне, але не прымае «блакітных» і «ружовых».

Асноўная ідэя падобных саюзаў — «дарыць адзін аднаму каханне, не абмяжоўваючы чыю-небудзь свабоду».
Паняцці сям’і тут даволі расплывістыя, калі наогул існуюць як такія. Сям’я, як вядома, засноўваецца на ўзаемнай вернасці партнёраў і не прымае хаджэнняў «налева».

У паліамарыстаў паняцці «налева» і пачуцця ўласніцтва не існуе ў прынцыпе, хоць асобныя з іх і гавораць аб нейкіх узаемных дамоўленасцях у межах аднаго любоўнага саюза.

Зрэшты, ідэолаг паліамарыі Джон Хэмфры Нойес, багаслоў Ельскага універсітэта, які жыў у XIX стагоддзі, не лічыў, што паліаморныя саюзы павінны мець якія-небудзь канчатковыя мяжы: «Любы мужчына — муж усякай жанчыны».

Самі поліамарысты кажуць, што сваімі паводзінамі яны выдаляюць адну з галоўных «атрутаў» чалавечых адносін — рэўнасць, якая (на іх думку) з’яўляецца на паверку толькі бояззю таго, што нехта апынецца лепш цябе ў ложку і па жыцці ў цэлым.

Гаворачы што-небудзь падобнае, яны наўрад ці праводзяць аналогію з братамі нашымі меншымі.

Нават двухгадовы ратвейлер, сучка якога прынесла шчанюкоў, выяўляе элементы клопату аб ёй і на працягу, як мінімум, аднаго сезону «налева» не ходзіць.

Але гэты факт аматарам паліамарыі невядомы. Жаданне быць побач з адным чалавекам ціхімі сямейнымі вечарамі поліамарысты называюць самазакаханасцю. Наяўнасць некалькіх адносін адначасова ў цябе і ў кожнага з тваіх партнёраў з пункту гледжання поліаморнасці — не распуста, а свабода.

Напэўна, адзінымі, хто не асуджае поліамарыстаў, з’яўляюцца сацыёлагі, якія перыядычна распавядаюць нам казкі пра «крызіс інстытута шлюбу», грунтуючыся на статыстыцы разводаў. З часам, адзначаюць сацыёлагі, поліаморнасць можа стаць такой жа распаўсюджанай альтэрнатывай афіцыйнага шлюбу, якой цяпер з’яўляецца сужыццё (грамадзянскі шлюб).

Псіхолагі, сэксолагі, etc. пагалоўна кажуць пра адно і тое ж: поліаморныя адносіны ў чыстым выглядзе недаўгавечныя.
Выключэнне складае хіба што ўтоеная поліаморнасць, калі муж гадамі сустракаецца з адной або дзвюма палюбоўніцамі, альбо жонка лічыць, што «сям’я сям’ёй, а сэкс — сэксам».

На думку псіхолагаў, поліаморнасць характэрная хутчэй для падлеткаў і прадстаўнікоў розных субкультур, чым для дарослых, спелых ва ўсіх адносінах людзей. Нежаданне будаваць адносіны з адным чалавекам выяўляе толькі нежаданне адказнасці, спробу адысці ад «снежнага камяка» праблем і спажывецкае стаўленне да свайго асноўнага партнёра ды і да ўсіх астатніх таксама.

Што б ні казалі поліамарысты і ім падобныя, шчыра хочацца верыць, што поліаморныя адносіны не стануць дамінуючымі ў будучыні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?