Каля 1000 людзей узялі ўдзел ў традыцыйным шэсьці на Дзяды і мітынгу ў Курапатах. Над шэсьцем, апроч традыцыйных бел-чырвона-белых штандараў, лунала маладафронтаўская сымболіка, сьцягі Менску з выявай Божай Маці, сьцягі БНФ. Удзельнікі шэсьця несьлі лёзунгі «Запіс у сьведкі на суд Дашкевіча», «Саюз з Расеяй – гэта вайна і галеча». Кіроўцы віталі шэсьце сыгналамі кляксонаў.

Перад пачаткам акцыі на выхадзе з станцыі «Парк Чалюскінцаў» міліцыяй мэтро былі затрыманыя 7 чалавек, у якіх перапісалі пашпартныя дадзеныя, пасьля чаго адпусьцілі.

На мітынгу выступілі лідэры КХП-БНФ Папкоў, Беленькі, Буйвал, быў зачытаны факс ад Зянона Пазьняка. Юры Буйвал падзякаваў моладзі за актыўны ўдзел у акцыі.

Дзень скончыўся ўсталяваньнем дванаццаці новых крыжоў.

Фота photo.bymedia.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0