Факты абуральнага парушэння правілаў пажарнай бяспекі на прадпрыемстве «Пінскдрэў-ДСП» выяўляліся з 2000 года, але за дзесяць гадоў так і не былі ліквідаваныя...

Генеральная пракуратура праінфармавала прэм’ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага аб стане законнасці ў сферы забеспячэння грамадскай бяспекі. Па звестках інтэрнэт-газэты Naviny.by, вялікая частка гэтага дакумента да сітуацыі, якая папярэднічала трагедыі на СТАА «Пінскдрэў-ДСП», у выніку якой загінулі 14 і паранены 8 чалавек.

У прыватнасці, у дакуменце ўказваецца, што падчас правядзення першапачатковых следчых дзеянняў ўстаноўлена, што 25 кастрычніка «каля 13 гадзін з прычыны дапушчаных парушэнняў вытворча-тэхнічнай дысцыпліны, правілаў бяспекі на выбуханебяспечным прадпрыемстве — адбыўся аб’ёмны выбух, які пацягнуў за сабой узнікненне пажару, у выніку якога 2 работніка загінулі на месцы і дваццаці работнікам прычыненыя цялесныя пашкоджанні ў выглядзе тэрмічных апёкаў».

Пракурорскай праверкай выяўленыя абуральныя факты, якія папярэднічалі трагедыі:

«На дадзеным прадпрыемстве неаднаразова (у студзені, лютым, сакавіку, траўні, чэрвені і ліпені 2010 г.) адзначаліся ўзгарання і іскрэнне на адным з млыноў участка па вытворчасці драўняна-паліўных гранул, увесь час назіраўся павышаны ўзровень пылу».

У паведамленні кіраўніку ўрада называецца імя кіраўніка, па загаду якога ў гэтым вытворчым падраздзяленні «прыкладна за тыдзень да падзей быў адключаны насценны вентылятар». Гэты чалавек і сам стаў ахвярай пажару, памёр у шпіталі 1 лістапада...

На прадпрыемстве сістэматычна ігнараваліся прадпісанні органаў пажарнага нагляду. Нават цяжка ўявіць, колькі іх магло назапасіцца за мінулыя гады...

Паводле звестак Генпракуратуры, «патрабаванні па абсталяванню памяшканняў ўстаноўкамі аўтаматычнага пажаратушэння і аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі» не выконваліся з... 2000 года.

Акрамя таго, «у СТАА» Пінскдрэў-ДСП» самавольна, без адпаведных узгадненняў санітарнай службы, пажарнага нагляду, была ўстаноўлена другая лінія па вытворчасці драўняна-паліўных гранул».

Генпракуратура канстатуе, што «факты грубых парушэнняў тэхнікі бяспекі неадзінкавыя, дапускаюцца паўсюдна, у розных галінах эканомікі і сацыяльнай сферы».

Зроблены Генпракуратурай аналіз стану выканання патрабаванняў дырэктывы прэзідэнта ад 2004/03/11 г. №1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны» сведчыць аб «грэбаванні службовымі асобамі прадпрыемстваў і арганізацый элементарнымі патрабаваннямі тэхнікі бяспекі, невыкананнем тэхналагічных нормаў вытворчасці, нізкай працоўнай і выканальнай дысцыпліны на месцах».

У якасці прыкладу ў дакуменце ўказваецца пажар, які здарыўся 11 мая гэтага года на ААТ «Мінскае вытворчае аб’яднанне вылічальнай тэхнікі». Узгаранне, якое пацягнула шкоду ў суме больш за 600 млн. рублёў, адбылося з-за невыканання ўстаноўленых мер бяспекі пры выкананні агнявых прац. Пры гэтым Генпракуратура адзначае, што службовымі асобамі Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС, адказнымі за арганізацыю работ па тушэнні пажару і бяспеку асабістага складу, былі дапушчаныя парушэнні патрабаванняў нарматыўных дакументаў, у выніку чаго 4 супрацоўніка МНС загінулі і 5 атрымалі пашкоджанні рознай ступені цяжару.

Даведка Naviny.by

Паводле аператыўных дадзеных Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, у студзені-кастрычніку 2010 года ў арганізацыях рэспублікі загінулі і цяжка траўмаваныя 839 работнікаў, што на 56 чалавек больш (6,7%), чым за аналагічны леташні перыяд. Колькасць загінуўшых узрасла ў арганізацыях, падпарадкаваных канцэрну «Беллеспаперапрам» — 17 (у мінулым годзе было 2), Мінсельгасхарчу — 12 (9), Мінлясгасу — 10 (5). Лік цяжка траўміраваных ў выніку няшчасных выпадкаў на вытворчасці павялічылася на прадпрыемствах Мінпрама — 56 (45), Мінбудархітэктуры — 51 (35), канцэрна «Беллеспаперапрам» — 33 (19), Мінлясгаса — 10 (5).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?