Яе вірлівая натура патрабуе музычных экспэрымэнтаў, астатнія музыкі настроены больш кансэрватыўна. Разлом у гурце пачаўся, калі «Тарпач» стаў супрацоўнічаць з праектам «Свабодны тэатар». Сьвета заахвоцілася ідэяй падтрымліваць усе прэзэнтацыі праекту музычным выступам, музыкі не пажадалі распыльвацца на іншыя праекты. У выніку Сьвета працуе цяпер адміністратарам «Свабоднага тэатру», выступае разам з магілёўскім «Таварышам Маўзэрам», хоча распачаць сольную кар’еру. «Што гэта будзе — гард, джаз ці нешта іншае — пакуль ня вырашыла», — кажа сьпявачка.

Сам гурт працягвае існаваньне. «Мы рэпэтуем і актыўна шукаем новага чалавека», — адзначае гітарыст Зьміцер Астапук. Рэпэртуар гурту захаваецца. Сьвета забрала толькі адну песьню — «Будзь сама сабой».

Фота Андрэя Лянкевіча

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?