Большасць з нас падчас хваробы шукае паратунак у асобе антыбіётыкаў, часта — без папярэдняй кансультацыі з доктарам. Здольнасць антыбіётыкаў эфектыўна лячыць многія хваробы і эфектыўна забіваць інфекцыі настолькі падабаецца нам, што мы пачынаем прымаць іх пры любой пагрозе для здароўя. Гэта ў рэшце рэшт можа прывесці да не самых добрых наступстваў.

Міф № 1. Антыбіётык — гэта шкодна для арганізма.

Многія людзі адмаўляюцца ад прыёму прызначаных урачом антыбіётыкаў нават у цяжкім стане. Нягледзячы на тое, што некаторыя антыбіётыкі сапраўды валодаюць пабочнымі дзеяннямі, існуюць прэпараты, прызначэнне якіх паралельна з антыбіётыкамі ў якасці прыкрыцця дазваляе істотна знізіць рызыку такіх ускладненняў, як алергія (супрасцін, тавегіл) або дысбактэрыёз (ацылакт). Залежнасць ад антыбіётыкаў не фарміруецца. І, вядома ж, складана меркаваць пра шкоду антыбіётыкаў, калі гаворка ідзе пра выратаванне жыцця.

Міф № 2. Лячыцца антыбіётыкамі можна самастойна.

Самалячэнне антыбіётыкамі небяспечнае неэфектыўнасцю з-за няправільнага выбару прэпарата, развіццём пабочных эфектаў з-за недакладнай дазіроўкі і адсутнасці адэкватнага прыкрыцця, развіццём устойлівасці мікраарганізмаў да антыбіётыку з-за несвоечасовай адмены прэпарата.

Правільна выбраць прэпарат дапамагае выяўленне мікроба і вывучэнне яго адчувальнасці да антыбіётыкаў, але гэта не заўсёды магчыма. Нават калі вядомы ўзбуджальнік і яго адчувальнасць да антыбіётыкаў, трэба падабраць такі прэпарат, які дойдзе да месца лакалізацыі мікроба ў арганізме. Доза прэпарата залежыць ад узросту і спадарожных захворванняў і не заўсёды адпавядае той, якая пазначаная ў анатацыі, паколькі гэтыя рэкамендацыі разлічаныя на сярэднія, а не індывідуальныя параметры.

Міф № 3. Нават пры сур’ёзным захворванні без антыбіётыкаў можна абысціся.

Нельга абысціся без антыбіётыку, калі гаворка ідзе пра сур’ёзную пагрозу здароўю і нават жыццю чалавека, а менавіта:

l пры захворваннях верхніх дыхальных шляхоў (ангіна, бранхіт, пнеўманія) і ЛОР-органаў (атыт);

l пры інфекцыйных запаленнях, лакалізаваных у закрытых поласцях (гаймарыт, астэаміэліт, абсцэс);

l пасля аператыўнага ўмяшання — для прафілактыкі ўзнікнення інфекцый;

l пры мікаплазмозе, іерсініёзе, хламідыёзе і іншых інфекцыйных захворваннях.

ВАЖНА. Адмова ад прыёму антыбіётыкаў у тых выпадках, калі яны сапраўды патрабуюцца, пагражае сур’ёзнымі наступствамі нават пасля праходжання актыўнай стадыі хваробы:

— пасля ангіны могуць узнікнуць паражэнні сэрца (рэўматызм, міякардыт) і нырак (гламеруланефрыт);

— пасля вострых захворванняў (пнеўманія, гаймарыт і інш.) фарміруюцца хранічныя вялацякучыя захворванні (хранічная пнеўманія, хранічны гаймарыт і г.д.).

Міф № 4. Антыбіётык дзейнічае заўсёды, таму дапаможа і цяпер.

Адзін і той жа антыбіётык можа не дапамагчы пры абсалютна аднолькавых хваробах у аднаго і таго ж чалавека. Бактэрыі хутка прыстасоўваюцца да антыбіётыку, і пры паўторным прызначэнні ён можа быць ім не страшны.

Каб дакладна даведацца, да якіх антыбіётыкаў адчувальны ўзбуджальнік, неабходна здаць макроту або іншыя выдзяленні з хворага органа, накіраваць у лабараторыю на бактэрыялагічны аналіз з пасевам на адчувальнасць да антыбіётыкаў. Урач абавязаны прызначыць гэтае даследаванне. Аналіз робяць пяць дзён, на працягу якіх вам усё-такі павінен быць прапісаны антыбіётык, каб пазбегнуць ускладненняў ад цячэння хваробы. Калі ж стан хворага на працягу першых 2–3 сутак пасля пачатку прыёму першага антыбіётыку не паляпшаецца, неабходна неадкладна мяняць лякарства.

Міф № 5. Антыбіётык можна прымаць без пробы.

На любы антыбіётык можа ўзнікнуць алергія. Яе праявы бываюць рознымі: шок, павышэнне тэмпературы, павелічэнне лімфавузлоў і селязёнкі, боль у суставах, ацёкі, сып.

Для таго, каб праверыць, ці ёсць у вас непераноснасць таго ці іншага прэпарата, трэба зрабіць пробу. Калі антыбіётык у ампуле, то пробу робіць доктар. Яна ўяўляе сабой унутрыскурны ўкол у руку з 0,1 мл антыбіётыку. Калі праз 5 хвілін на скуры з’явілася пачырваненне больш як 5 мм — гэта алергія і такі антыбіётык прымяняць вам нельга. Трэба шукаць замену. Для таблетак — гэта прыём ¼ часткі ад разавай дозы. Калі праз 30 хвілін пасля прыёму таблеткі вас пачынае ванітаваць або скура пакрываецца сыпам, хутчэй за ўсё, у вас алергія на прэпарат.

Міф № 6. Працягласць прыёму антыбіётыку можа быць нядоўгай.

Правільна выбраная працягласць лячэння антыбіётыкамі мае вялікае значэнне. Гэта ў сярэднім 5–7 дзён. Але вельмі часта пацыенты спыняюць прыём антыбіётыку пасля 1–2 дзён лячэння, як толькі ім становіцца лягчэй.

ВАЖНА. Арганізм можа сам не справіцца, інфекцыя стане вялацякучай, ускладніцца паражэннем сэрца, нырак і г.д. У выніку дачаснай адмены антыбіётыку з’явяцца ўстойлівыя да яго штамы бактэрый.

З іншага боку, калі антыбіётык прымаецца неапраўдана доўга, нягледзячы на адсутнасць эфекту, павялічваецца рызыка развіцця дысбактэрыёзу або алергіі.

Міф № 7. Пасля прыёму антыбіётыку заўсёды з’яўляецца дысбактэрыёз.

З’яўляецца, але не заўсёды. Большасць сучасных антыбіётыкаў пазбаўленыя гэтага пабочнага дзеяння. Аднак, калі вы не хочаце пасля курсу лячэння антыбіётыкамі лячыць кішэчнік, прасіце ўрача яшчэ пры выбары сродку прызначыць прэпарат без падобных пабочных дзеянняў.

Міф № 8. Цяжарным прымяняць антыбіётыкі забаронена.

Асабліва асцярожна варта прымаць антыбіётыкі дзецям, цяжарным і кормячым жанчынам. Варта ведаць, што многія шырока распаўсюджаныя і «папулярныя» сярод насельніцтва антыбіётыкі (тэтрацыклін, леваміцэцін і інш.) забароненыя для прымянення дзецям, цяжарным і кормячым жанчынам. Яны аказваюць таксічнае ўздзеянне на плод і дзіц

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?