У найбліжэйшыя 20 гадоў у Беларусі працягласць ацяпляльнага перыяду можа паменшыцца на 4–8 дзён. Гэта — адзін з вынікаў даследавання беларускага эксперта Мікалая Крыжаноўскага па пытаннях адаптацыі да зменлівага клімату,
якое прадстаўлена ў матэрыялах міжнароднай канферэнцыі «Аналіз і перспектывы вугляроднага фінансавання» ў Мінску.
Па разліках эксперта, у сувязі са зменай клімату ў Беларусі з’явяцца ўмовы для памяншэння спажывання цеплавой і электраэнергіі. Пры гэтым для дасягнення рэальнай эканоміі неабходна стварэнне эфектыўных сістэм аўтаматычнага рэгулявання падачы цяпла.
Як сцвярджае эксперт, рост колькасці пераходаў тэмпературы паветра праз 0°С у спалучэнні з павелічэннем вадкіх ападкаў у халодны час года прывядзе да паскоранага старэння будынкаў і пабудоў. Гэта запатрабуе дадатковага павелічэння эксплуатацыйных выдаткаў. Для рашэння праблемы неабходна выкарыстанне ў будаўніцтве матэрыялаў, разлічаных на павялічаны лік цыклаў замарожвання і адтавання. Акрамя таго, мэтазгодна павысіць патрабаванні да цеплавой абароны будынкаў.
Паводле вынікаў даследавання,
у Беларусі таксама адбыўся зрух на поўнач агракліматычных зон, на поўдні Брэсцкай вобласці і ўсходзе Гомельскай стварылася новая агракліматычная зона.
У сувязі з гэтым неабходная карэкціроўка графіка пасадкі і ўборкі ўраджаю, вывядзенне і развіццё новых гатункаў цеплалюбівых, ветраўстойлівых культур. Прапаноўваецца прадоўжыць на поўнач зону вырошчвання цеплалюбівых агароднінных культур, пашырыць плошчы апрацоўкі яравога рапсу, кукурузы і соі.
У дакладзе эксперта гаворыцца таксама пра змену складу лясоў.
У лясной гаспадарцы, акрамя іншага, прапаноўваецца надаць увагу барацьбе з пажарамі і іх папярэджанню. У адаптацыі да змены клімату таксама мае патрэбу сектар кіравання воднымі рэсурсамі, энергетыкі і транспарту.
Як лічыць нацыянальны эксперт па пытаннях клімату, нацыянальны