Па стане на 12 лістапада шэсць прэтэндэнтаў перадалі ў Цэнтрвыбаркам дакументы на рэгістрацыю кандыдатам у прэзідэнты.

Як паведаміў сакратар Цэнтральнай камісіі Мікалай Лазавік, гэта Аляксандр Лукашэнка, Уладзімір Правальскі, Яраслаў Раманчук, Віталь Рымашэўскі, Андрэй Саннікаў, Мікалай Статкевіч.

У Правальскага, як раней заяўляў Лазавік, няма шансаў быць зарэгістраваным кандыдатам у прэзідэнты, бо ў яго падтрымку не сабрана неабходная колькасць подпісаў.

Заяву аб згодзе балатавацца кандыдатам у прэзідэнты, анкету з біяграфічнымі звесткамі і дэкларацыю аб даходах і маёмасці прэтэндэнты на пасаду прэзідэнта павінны перадаць не пазней чым 13 лістапада ўключна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?