Беларускі бок не пралічваў "варыянты членства" ў Еўрасаюзе, заявіў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю нямецкім СМІ 8 лістапада. Фрагменты размовы былі паказаныя па Першым канале беларускага тэлебачання 12 лістапада.

"Немагчымага нічога няма, калі па-філасофску глядзець у будучыню. Але што тычыцца нашага членства ў Еўрасаюзе, мы ніколі такія варыянты не пралічвалі. Для гэтага не было ніякіх падстаў.

Мы ж для Еўрапейскага саюза, для Германіі ізгоі, апошняя дыктатура ў Еўропе.

Таму мы ніколі не пралічвалі гэтыя варыянты", — сказаў беларускі кіраўнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?