У Нацыянальным гістарычным музеі ў Мінску (вул. К. Маркса, 12) 2 снежня адбудзецца прэзентацыя ўнікальнай манеты часоў вялікага князя Вялікага Княства Літоўскага Вітаўта і Грунвальдскай бітвы.

Паводле словаў дырэктара музея Сяргея Вечара, сярэбраная манета няправільнай формы, блізкай да круга, вартасцю ў пенязь (дэнарый) выраблена метадам ручной чаканкі прыкладна ў 1380–1400 гадах у Навагрудку (цяпер Гродзенская вобласць) і знойдзена ў Навагрудскім раёне.

Для гэтай манеты, якая добра захавалася і была набыта сёлета для музея яго спонсарам, зроблена адмысловая вітрына, сказаў Вечар.

Сёння ў свеце вядомы дзве такія манеты, прычым другая знойдзена ў Літве, на тэрыторыі Віленскага замка.

Сярод іншых запланаваных у музеі выстаў Вечар назваў «Адноўленыя імгненні. Яўрэі ў Беларусі ў XIX — пачатку XX стагоддзяў» (30 лістапада) і пераднавагодні паказ узораў сучаснай беларускай моды (10 снежня).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?