Ігар Крывушэнка, sovsport.ru

Ігар Крывушэнка, sovsport.ru

Новасібірская «Сібір», якую ўзначальвае беларускі спецыяліст Ігар Крывушэнка, пакідае прэм’ер-лігу чэмпіянату Расіі па футболе. У матчы 28-га тура сібіракі згулялі ўнічыю з маскоўскім «Лакаматывам» (1:1), і за два туры да канца чэмпіянату каманда Ігара Крывушэнкі пазбавіла сябе шанцаў захаваць прапіску ў элітным дывізіёне.

Пасля 28 матчаў «Сібір» набрала 19 пунктаў і займае апошняе месца ў турнірнай табліцы. Па 26 балаў маюць «Амкар» і «Аланія».

Нагадаем, што годам раней беларускі спецыяліст вывеў «Сібір» у прэм’ер-лігу. Аднак затрымацца ў ёй камандзе не атрымалася, і налета новасібірцы зноўку выступяць у першым дывізіёне.

***

Ігар Крывушэнка ўзначаліў «Сібір» ў снежні 2008 года. Да прыходу беларускага трэнера «Сібір» займала ў першым дывізіёне толькі 14-е месца.

З 2005 па 2007 год Крывушэнка узначальваў барысаўскі БАТЭ, двойчы прывёўшы яго да тытулу чэмпіёна Беларусі (2006, 2007). З лістапада 2007 года па верасень 2008-га Крывушэнка быў галоўным трэнерам мінскага «Дынама».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?