reuters.com

reuters.com

У МЗС Беларусі адбылася сустрэча міністра Сяргея Мартынава з еўракамісарам Штэфанам Фюле. Фюле сказаў: «Мы паразмаўлялі на тэму грамадзянскай супольнасці з маім сябрам Сяргеем Мартынавым».

«Мы імкнемся да развіцця грамадзянскай супольнасці і хочам шчыльнейшых адносін з беларускім грамадствам. Менавіта таму Еўракамісія і вырашыла пачаць перамовы зь Беларуссю аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі.

Пасля таго як гэтае пытанне будзе разгледжанае, беларусы змогуць ездзіць у краіны Еўрасаюза прасцей і танней», — дадаў Фюле.

Перад сустрэчай з Мартынавым Фюле заявіў, што спрашчэнне візавага рэжыму не будзе звязвацца або абумоўлівацца палітычнымі пытаннямі.

Штэфан Фюле таксама паведаміў, што падчас размовы з Мартынавым сказаў, што ЕС чакае ад Беларусі правядзегня прэзідэнцкіх выбараў у адпаведнасці са стандартамі БДІПЧ.

«Гэта дазволіць паглыбіць дачыненні паміж ЕС і Беларусьсю», — адзначыў еўракамісар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?