З усіх гарадоў-пабрацімаў найбольшую карысьць Ворша мае ад італьянскага гораду Бандэна. Хоць насельніцтва там у восем разоў меншае, чым у горадзе на Дняпры, у Італіі адпачылі сотні дзяцей-сірот з Аршанскай ды Андрэеўшчынскай школ-інтэрнатаў. 12 дзетак займелі там другіх бацькоў. Італьянцы, якія апякуюцца аршанскімі дзецьмі, працягваюць сачыць за іхнім лёсам і пасьля паўналецьця. Так, адзін бандэнавец купіў дзяўчыне, якая ня раз адпачывала ў ягонай сям’і, кватэру на 18-годзьдзе. Дзяржава на падобныя падарункі гаротнікам, на жаль, ня здатная.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?