16.11.2010 / 11:24

У мусульманаў — Курбан-байрам + фота з Іўя 2

Мусульмане Беларусі і ўсяго свету 16–18 лістапада адзначаюць найважнейшае рэлігійнае свята.

Курбан-Байрам у беларускіх мусульман нагадвае хрысціянскі Вялікдзень, belarus.by

Мусульмане Беларусі і ўсяго свету 16–18 лістапада адзначаюць важнейшае рэлігійнае свята — Ід аль-Адха (свята ахвярапрынашэнняў), або, як называецца гэты дзень у цюркскіх мовах, Курбан-байрам.

Гэтымі днямі спраўляюцца рытуалы ахвярапрынашэння (курбан), узносяцца святочныя малітвы. Святкаванне Курбан-байрама завяршае шматлікі хадж (паломніцтва) мусульман усяго свету да святынь у Мецы і Медыне. Кульмінацыяй хаджу з’яўляецца так званае стаянне на гары Арафат: тут, за 20 км ад Мекі, паводле ісламскага падання, сустрэліся Адам і Ева. Менавіта адсюль Мухамед прамовіў сваю апошнюю казань. Пасля стаяння, якое доўжыцца да заходу сонца, пачынаецца абрад сімвалічнага закідвання сатаны камянямі ў даліне Міна. Вернікі кідаюць камяні ў слупы, якія сімвалізуюць дэманаў.

Згодна з Каранам, Алах з’явіўся да Аўраама ў сне і загадаў яму прынесці ў ахвяру свайго першынца Ізмаіла. Аўраам адправіўся ў даліну Міна да таго месца, дзе цяпер стаіць Мека, і пачаў падрыхтоўку. Але Бог, убачыўшы рашучасць прарока, злітаваўся, і замест Ізмаіла ў ахвяру было прынесена ягня.

Свята, такім чынам, нагадвае аб літасці Усявышняга і аб тым, што вернасць Богу — самая лепшая ахвяра.

0
мясцовы2 / Адказаць
16.11.2010 / 19:32
Свята, такім чынам, нагадвае аб літасці Усявышняга і аб тым, што вернасць Богу — самая лепшая ахвяра. ------------------------- а таксама нагадвае, што жыццё чалавека - гэта нішто
0
кінік / Адказаць
17.11.2010 / 14:06
У мусульманаў -- Курбан-байрам, а ў нас апазыцыя ня к чорту. Заабсурдзіла ўсю сытуацыю. Са сьвятам Вас хоць, беларусы!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру