Расійскі бізнэсмен Віктар Бут, які знаходзіўся пад арыштам у Тайландзе, сёння быў выдадзены Злучаным Штатам.

Улады Тайланда паведамілі, што Бут у суправаджэнні шасці амерыканскіх прадстаўнікоў вылецеў сёння раніцай з Бангкока ў ЗША.

43-гадовы расійскі прадпрымальнік быў арыштаваны ў Бангкоку ў 2008 годзе ў выніку супольнай аперацыі спэцслужбаў. Яго абвінавачваюць у незаконным гандлі зброяй.

Вашынгтон сцвярджае, што Бут пастаўляў узбраенні калумбійскім паўстанцам і іншым групоўкам, якія ЗША лічаць тэрарыстычнымі.

Віктар Бут сваю віну адмаўляе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?