16.11.2010 / 15:41

Асадзі назад: Мінкультуры возьмецца за «цыбуліны» ў Навагрудку і Клецку 45

Антон Астаповіч: Ведамства Латушкі разглядае пытанне вяртання будынку былога клецкага касцёла аўтэнтычнага выгляду.

Антон Астаповіч: Ведамства Латушкі разглядае пытанне вяртання будынку былога клецкага касцёла аўтэнтычнага выгляду.

Так выглядае царква ў Навагрудку пасля ўсталявання купалаў. Фота svaboda.org

Паводле праекту Генадзя Лаўрэцкага будынак царквы Барыса і Глеба будзе сумяшчаць элементы готыкі і пазалочаныя купалы.

«Цыбуліны» з былога клецкага касцёлу могуць знікнуць.

У панядзелак 15 лістапада ў Навагрудак прыязджаў прадстаўнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкаму, каб на месцы вырашыць пытанне ўсталявання на царкве Барыса і Глеба новых купалаў. Працы былі праведзеныя на мінулым тыдні. Аўтар праекту рэканструкцыі царквы — Генадзь Лаўрэцкі, дацэнт БНТУ, старшыня архітэктурна-мастацкай рады Беларускага экзархату. Згодна яго праекту, на сценах царквы плануецца агаліць кладку XVI ст., а таксама, па магчымасці, галерэю і сцены ў стылі готыкі XII ст.

Дазвол на працы, насуперак запэўніванням чыноўнікаў Навагрудскага райвыканкама, атрыманы не быў. Больш за тое, па словах начальніка Упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Ігара Чарняўскага, адпаведныя дакументы яшчэ толькі рыхтуюцца. Прадстаўнік аблвыканкаму і аддзел культуры Навагрудскага райвыканкаму падрыхтавалі на адрас прыхода царквы Барыса і Глеба прадпісанне. Паводле яго,

настаяцель царквы а.Мікалай Орса павінен будзе падпарадкавацца рашэнню навукова-метадычная Рады, якое пакуль рыхтуецца, і ўнесці згодна яго змены ва ўсталяваныя купалы.

Старшыня Таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч каментуе развіццё падзей вакол навагрудскай царквы з асцярожным аптымізмам. Па яго словах, раней падобныя інцыдэнты вакол аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны развіваліся па падобным сцэнары па ўсёй Беларусі. Будынкі царкваў, ці былых касцёлаў з ініцыятывы святароў і з маўклівай згоды мясцовых уладаў без дазволу Міністэрства культуры перарабляўся на свой капыл. Міністэрства ж умешвалася ў справу пост-фактум, калі часцей за ўсё ўжо было позна штосьці змяняць. Так было ў Клецку, Гошчаве Івацэвіцкага раёну, у Навагрудку. «Складваецца ўражанне, што ад міністэрства мала што залежыць. Яно фактычна нічога не можа зрабіць з парушальнікамі заканадаўства», — кажа А. Астаповіч. Але, па яго назіраннях, сітуацыя змяняецца: «Мінкультуры пачало выяўляць імкненне разабрацца ў сітуацыі. На працягу апошніх месяцаў прасочваецца пэўная сістэма дзеянняў у дачыненні да аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны». Старшыня таварыства прыводзіць прыклад: у часе апошняга візіту ў міністэрства ён даведаўся, што ведамствам рыхтуецца рашэнне па былым дамініканскім касцёле ў Клецку. На ім, без дазволу Мінкульту і з парушэннем заканадаўства былі ўсталяваныя цыбулепадобныя купалы.

Паводле Астаповіча, цяпер разглядаецца пытанне вяртання будынку былога клецкага касцёла аўтэнтычнага выгляду.

З асцярожным аптымізмам спадар Астаповіч гаворыць і пра навагрудскую гісторыю: «Прыклад Клецка паказвае, што ў навагрудскай царквы не самыя горшыя перспектывы».

Сямён Печанко

0
Filifionka / Адказаць
16.11.2010 / 15:57
Тады скажу, што я памылялася, і добрыя навіны бываюць ня толькі ў Саўбелцы.
0
нацдэм / Адказаць
16.11.2010 / 16:08
Добра мець сваіх людзей у міністэрстве.
0
Канторъ / Адказаць
16.11.2010 / 16:11
Да изойдетъ горючими слезами всякій, иже посмеетъ дерзко затронуть "луковичный" куполъ Православнаго храма.
Паказаць усе каментары/ 45 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру