16.11.2010 / 14:50

Талісманам Еўра-2012 стануць польскі і ўкраінскі браты-блізняты 6

Прэзентацыя прайшла ў аўторак у Варшаве.

Польскі і ўкраінскі браты-блізняты будуць талісманам Еўра-2012 года, прэзентацыя якога адбылася ў аўторак у Варшаве.

Галоўнымі героямі прэзентацыі сталі два футбалісты-блізнюкі, апранутыя ва ўкраінскую і польскую футбольную форму. У братоў пакуль няма імёнаў, іх абяруць шляхам галасавання ў гарадах-гаспадарахЧЕ-2012. Імёны братоў абвесцяць 4 снежня.

Матчы Еўра-2012 пройдуць у польскіх гарадах Варшаве, Гданьску, Вроцлаве і Познані і ў украінскіх Кіеве, Харкаве, Данецку і Львове.

0
Цэзар / Адказаць
16.11.2010 / 15:20
Болек і Лёлек!
0
Аляксей з Тулы / Адказаць
16.11.2010 / 15:44
2Цэзар: хацеў менавіта тое жа напісаць
0
Віталь з Менску / Адказаць
16.11.2010 / 16:18
Саша і Сірожа. Мінін і Пажарскі.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру