16.11.2010 / 18:19

Беларусь атрымала з Венесуэлы мільён тон нафты 1

У траўні-верасні 2010 года Беларусь імпартавала з Венесуэлы мільён тон нафты. Кошт пастаўкі ў сярэднім склаў 645 даляраў за тону,

паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце Беларусі. Згодна з планам беларускіх уладаў, да траўня 2011 года Беларусь павінна атрымаць чатыры мільёны тон венесуэльскай нафты.

У той жа час імпарт нафты з Расіі ў студзені-верасні скараціўся ў параўнаньні з такім жа пэрыядам мінулага году на 41,9% і склаў 9,4 млн. тон.

Сярэдні кошт расійскай нафты павялічыўся на 29,1% да 402 даляраў за тону.

0
Кнехт / Адказаць
16.11.2010 / 20:18
НАШ РАЗЛІК Першы "нафтаміліён" - Уга Чавесу паклон! І шматлікія паклоны за другія "міліёны". А разлікі па рахунках - буржуазныя грахі! Наш разлік - у пацалунках ад таварыша Лукі. :)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру