16.11.2010 / 18:25

У Мінск прыбывае прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША 3

Запланаваны сустрэчы Дэніэла Расэла з міністрам Сяргеем Мартынавым і прэтэндэнтамі ў прэзідэнты ад апазіцыі.

17 лістапада Беларусь з аднадзённым візітам наведае намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША Дэніэл Расэл.

Як паведамілі ў пасольстве ЗША, запланаваны сустрэчы Расэла з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым і прэтэндэнтамі ў прэзідэнты ад апазіцыйных палітычных партый і дэмакратычны рухаў.

Апрача таго, Расэл мае намер сустрэцца з прадстаўнікамі няўрадавых арганізацый, якія праводзяць назіранне за выбарамі.

Нагадаем, у верасні ў Мінск прыязджалі прадстаўнікі Дзярждэпартамента ЗША Стафані Кук і Ліам О’Фланаган. Падчас іх візіту таксама абмяркоўваўся ход прэзідэнцкай кампаніі.

0
Колхозный бандит / Адказаць
16.11.2010 / 19:22
Намеснік памочніка! Крута! Відаць, таксама будзе трындзець пра дэмакратычныя выбары.
0
Кот / Адказаць
16.11.2010 / 20:43
Неа, не угадалi спадар калхозны бандыт.. хутчэй пра тое, што таварыш Бут ужо дае паказаньнi. :)))
0
Міхаліна - Колхозному / Адказаць
17.11.2010 / 01:29
...і пра лёс Саддама "і іже с нім" таксама нагадаць. Гадзіннічак - цік-цік.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру