Грамадства44

«Дзеці павінны быць не проста інваліды, а абавязкова сядзець у інвалідным вазку!»

Маці дзіця-інваліда напісала на сайт Мінгарвыканкама пра тое, як іх запрасілі на дзіцячае Еўрабачанне.

Маці дзіця-інваліда напісала на сайт Мінгарвыканкама пра тое, як іх запрасілі на дзіцячае Еўрабачанне.

На сайт Мінгарвыканкама напісала маці дзіця-інваліда. Яна расказала пра тое, як яе дзіця запрасілі ў якасці гледача на дзіцячы конкурс «Еўрабачанне», які 20 лістапада пройдзе ў Мінску. Прыводзім тэкст ліста цалкам.

«У нас дзіця-інвалід па ДЦП. Дык вось, Мінадукацыі такім дзеткам літасціва прапанавала папрысутнічаць на Еўрабачанні. Спачатку на генрэпетыцыі ў 20.00. Калі мы дамовіліся з бабуляй, якая зможа з ім пабыць там (а ўявіце цяжкасці, з якімі туды такому дзіцяці трапіць!), нам патэлефанавалі і ўсё «перайгралі»! Цяпер трэба быць на самым Еўрабачанні і з 18.00 і да канца — далёка за ноч! Але не гэта самае непрыемнае — а тое, што зараз яны вырашылі, што дзеці павінны быць не проста інваліды, а абавязкова сядзець у інвалідным вазку! Гэта значыць тыя, каму «пашчасціла» ў жыцці спрабаваць перасоўвацца самастойна, з мыліцамі, хадунамі і інш. — не могуць ехаць на свята! Ці бачыце, яны вырашылі выставіць такіх дзяцей у калясках паміж шэрагамі — як ніяк ТБ будзе здымаць! А ў нас — уяўляеце — няма інваліднага вазка! Мы, ведаеце, перасоўваемся самі, хай і з цяжкасцю. Нам Еўрабачанне не патрэбна! Зараз! А дзіця зараз сядзіць і плача! Шмат у яго радасці ў жыцці? Дзякуй разумным чыноўнікам за чарговую паказуху! Ад усяго матчынага сэрца — дзякуй!!!»

Варта адзначыць, што адказу ад адміністрацыі Фрунзенскага раёна Мінска, якой жанчына адрасавала свой ліст, яна пакуль не дачакалася. Да «Еўрабачанне» засталося ўсяго нічога.

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Споведзь Стрыжака: Я маю праблему з сэксуальнай залежнасцю23

Споведзь Стрыжака: Я маю праблему з сэксуальнай залежнасцю

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў9

Андрэя Стрыжака часова адхілілі ад кіравання «Байсолам»49

Украіна атрымае абяцаныя Трампам Patriot не раней за вясну 2026 года — Spiegel2

Стала вядома, у якія ВНУ сёлета ёсць недабор1

Намесніца міністра адказала, чаму ў крамах памідоры горшыя, чым на рынках1

Залацісты баравік не спыніць: ці варта здзіўляцца яму ў Беларусі?8

Справу беларуса, якога вінавацяць у дыверсіі на БАМе, будзе разглядаць вайсковы суд у Чыце. Яму пагражае пажыццёвае1

Дэпутат расійскай Дзярждумы ў дзень сваёй смерці здолеў прагаласаваць 11 разоў2

Любімая газета Пуціна апублікавала артыкул пра план нападу ЕС на Расію ў 2027 годзе. Экспертам выступіў былы кіраўнік БТ19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Споведзь Стрыжака: Я маю праблему з сэксуальнай залежнасцю23

Споведзь Стрыжака: Я маю праблему з сэксуальнай залежнасцю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць