Адвакат Павал Сапелка паведаміў праваабарончаму цэнтру «Вясна», што жодзінскага актывіста Паўла Красоўскага выклікалі на допыт у Віцебск 9 лістапада. Сьледчая група не ўдакладніла, па якой справе і зь якой прычыны выкліканы актывіст.

Нагадаем, Паўла Красоўскага былі затрымалі 5 кастрычніка. Ён утрымліваўся ў віцебскім СІЗА па падазрэньні ў выбухах, якія прагрымелі ў Віцебску 14 і 22 верасьня. У часе допытаў супраць Красоўскага было высунутае яшчэ адно падазрэньне – у шэрагу зґвалтаваньняў і забойстваў. 15 кастрычніка актывіст быў вызвалены. Аднак у яго ўзялі падпіску, у якой Красоўскі абавязаўся зьяўляцца на допыт па выкліку сьледчага органу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?