17.11.2010 / 22:49

«Злавешчая цень Пазняка» 20

На беларуска-літоўскай мяжы канфіскаваныя кнігі старшыні КХП-БНФ.

З аўтобуса Каўнас — Мінск на пункце пропуску «Каменны лог» беларуска-літоўскай мяжы зняты намеснікі старшыні КХП-БНФ Юрый Беленькі і Сяргей Папкоў. Інцыдэнт адбыўся 17 лістапада прыкладна ў 19.45.

Падчас мытнага агляду пасажыраў у палітыкаў былі знойдзены кнігі старшыні партыі Зянона Пазняка: пяць асобнікаў кнігі «Цяжкі час» і сем — «Дэпутаты незалежнасці». Кнігі былі падпісаны аўтарам для аднапартыйцаў.

Па стане на 20.30 у будынку мытні складаўся пратакол аб забранні кніг на экспертызу, паведаміў БелаПАН Беленькі. «Мабыць, спрацавала рэакцыя на прозвішча Пазняк», — сказаў палітык, не выключыўшы, што інцыдэнт звязаны з выбарамі.

Паводле слоў Папкова, кнігі Пазняка затрымоўваліся на мяжы і раней, але ў апошні час такога не здаралася.

Аўтобус Каўнас — Мінск, у якім ехалі Беленькі і Папкоў, — апошні да наступнай раніцы. Ім удалося паехаць дадому на спадарожнай машыне.

На пункце пропуску "Каменны лог" мытнікі звычайна не практыкуюць поўны агляд пасажыраў рэйсавых аўтобусаў.

0
Кот / Адказаць
17.11.2010 / 22:57
Ну дык яны не тое, што самога Зянона, яны нават i яго кнiг баяцца ну ды й самога ягонага прозьвiшча.:) Адразу фрустрацыя пачынаецца..
0
vbn / Адказаць
17.11.2010 / 23:32
А ёсьць электронныя версіі? Так даўно хацелася пачытаць чаго-небудзь- зянонавага..У наш-та час - звычайная кніга - як карціна маслам .!
0
Антон Астаповіч / Адказаць
18.11.2010 / 00:03
Няма глуздоў - лічы калека. Пасаж у адрас "кампетэнтных" органаў.
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру