Калі б выбары адбыліся заўтра, за дзейнага кіраўніка дзяржавы гатовыя прагаласаваць 70,4% грамадзян. За тыдзень рэйтынг Аляксандра Лукашэнкі павялічыўся на 2,6%. Пра гэта сведчаць вынікі штотыднёвага маніторынгу грамадскай думкі, праведзенага 8–11 лістапада Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі.

Рэйтынгі астатніх кандыдатаў у прэзідэнты не перавышаюць 1%. Не хочуць альбо не могуць паказаць свае электаральныя перавагі 27,7% рэспандэнтаў.

Па дадзеных апошняга маніторынгу, у прэзідэнцкіх выбарах збіраюцца ўзяць удзел 94% грамадзян.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?