ГК СУ-155 выйшла з праекту па ўзвядзенні новага раёна «Мінск-Сіці» ў беларускай сталіцы коштам $4,8 млрд.

Маскоўскі забудоўшчык планаваў укласці ў будоўлю $720 млн — прапарцыйна сваёй 15-працэнтнай долі.

Гендырэктар СТАА «Мінск-Сіці» Сяргей Кісялёў заявіў, што СУ-155 так і не аформіла права ўласнасці на сваю долю ў праекце. Ён выказаў здагадку, што «верагодна, у былога партнёра ўзніклі праблемы з фінансаваннем».

Крыніца «Коммерсанта», кажа, што выхад СУ-155 з праекту ў Мінску звязаны з тым, што ў кампаніі ў Расіі вялікі аб’ём не толькі ўласных праектаў, але і дзяржкантракту. У прыватнасці, забудоўшчык выступае субпадрадчыкам рэканструкцыі Вялікага тэатра ў Маскве, будаваў жыллё для ваенных і пацярпелых ад лясных пажараў летам гэтага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?