Гэты ўгон увойдзе ў міліцэйскія хронікі. У адну з начэй невядомы злачынца скраў з тэрыторыі майстэрань СВК «Здароўе» (Аршаншчына) навюткі аўтамабіль МАЗ коштам звыш 50 млн руб. Машыну шукаюць.
Не перавяліся на Аршаншчыне й канакрады. Невядомы падабраў ключ да ахоўванай вартаўніком фэрмы СВК «Запольле-Агра» і скраў двух коней. Іх кошт ацэньваецца ў 1,5 млн руб.
0
0
0
0
0
0