Вечарам 18 лістапада ў беларускую сталіцу прыбыла першая ракетка свету Каралін Вазняцкі. Сёння разам з лепшай тэнісісткай Беларусі Вікторыяй Азаранка яна правядзе дабрачынны матч і аўкцыён, на якім будуць выстаўлены гульнявыя ракеткі і спартыўная экіпіроўка спартсменак.

Тэнісісткі наведаюць Рэспубліканскі цэнтр дзіцячай анкалогіі і гематалогіі ў Бараўлянах, куды будуць перададзены сабраныя сродкі, а таксама правядуць для балельшчыкаў аўтограф-сесію і дадуць майстар-клас юным выхаванцам беларускіх тэнісных школ.

Дабрачынны матч Вазняцкі і Азаранка пачнецца сёння ў 17.30 у Палацы спорту.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?