Член-карэспандэнт Акадэміі навук, прафесар Іван Нікітчанка загінуў у аўтакатастрофе. Гэта здарылася ў суботу пад Маладзечнам.

Аўтамашына, якую праф. Нікітчанка вёў сам, сутыкнулася з ЗІЛам. Як паведаміў "Нашай Ніве" доктар Фёдараў з Маладзечанскага шпіталя, праф. Нікітчанка памёр а 2-й ночы, не апрытомнеўшы.

71-гадовы Іван Нікітчанка быў сябром БНФ. Доўгія гады ён узначальваў аргкамітэты правядзення «Чарнобыльскага шляху». У 1990-х уваходзіў у склад ценевага кабінета апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце.

На гэтых выбарах ён стаў даверанай асобай кандыдата ад Хрысціянскай Дэмакратыі Віталя Рымашэўскага, аргументаваўшы тым, што гэты кандыдат найбольшую ўвагу надае пытанням пераадолення наступстваў Чарнобыля.

«Наша Ніва» смуткуе разам з сям’ёю нябожчыка. Мы пастараемся разведаць пра абставіны катастрофы.

Ураджэнец Браншчыны, ён стаў адным з найлепшых навукоўцаў у галіне селекцыі жывёлаў. Ён блізка да сэрца ўспрыняў чарнобыльскую трагедыю, што зачапіла і ягоныя родныя мясціны. Ён далучыўся да беларускага нацыянальнага руху і заставаўся ў ім да апошніх дзён свайго жыцця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?