21.11.2010 / 12:28

Янукевіч: Ярмошына напіша 70% Лукашэнку, і 1-5% іншым кандыдатам 6

Трэба рыхтавацца да мірных акцый пратэсту пасля абвяшчэння афіцыйных вынікаў выбараў. Такое меркаванне выказаў лідар Партыі БНФ Аляксей Янукевіч
20 лістапада на пасяджэнні партыйнага сойма.

«Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі ў цэлым не з’яўляюцца свабоднымі і дэмакратычнымі», — заявіў ён. У ходзе сёлетняй выбарчай кампаніі, паводле слоў Янукевіча, можна назіраць «толькі элементы паляпшэння ўмоў яе правядзення» — дастаткова свабодны збор подпісаў, а таксама магчымасць выступаць на тэлебачанні і па радыё ў жывым эфіры.

Але ўсё гэта, лічыць палітык, «толькі шырма лібералізацыі». «Усе рашэнні ўлад, якія паляпшаюць практыку правядзення выбарчай кампаніі, становяцца бессэнсоўнымі на фоне вынікаў фарміравання ўчастковых выбарчых камісій: улады ўключылі ў іх склад мінімум прадстаўнікоў апазіцыі. Як і на мінулых выбарах, кантроль за падлікам галасоў поўнасцю знаходзіцца ва ўлад», — падкрэсліў Янукевіч.

На яго думку, ужо цяпер можна лёгка прадказаць вынікі галасавання, якія будуць названыя па выніках выбараў старшынёй Цэнтрвыбаркама Лідзіяй Ярмошынай.

«Абсалютна відавочна, што яна заявіць аб 70-працэнтнай падтрымцы Аляксандра Лукашэнкі і 1–5 працэнтах, аддадзеных у падтрымку іншых кандыдатаў», — прагназуе Янукевіч.

У сувязі з гэтым Партыі БНФ неабходна рыхтавацца да мірных акцый пратэсту пасля абвяшчэння афіцыйных вынікаў выбараў, падкрэсліў палітык.

0
aleks_nesterow / Адказаць
21.11.2010 / 13:10
>>У сувязі з гэтым Партыі БНФ неабходна рыхтавацца да мірных акцый пратэсту пасля абвяшчэння афіцыйных вынікаў выбараў І як гэта зменіць вынік "выборов"? Ніяк не зменіць. Калі-б вы былі не клоўнамі, вы-б даўно ўжо зняліся ўсе. А "мирные акции протеста" - гэта яшчэ адзін крок дзеля легітымізацыі "балаганчыка".
0
Банiфацый / Адказаць
21.11.2010 / 13:36
Ермошина напишет 50,05%. Остальным по 5%. И всё будет элегантно. Умные 10 давно бы стали одним, но сильным. И была бы тогда Плошча. А с десятью ковёрными с максимум 5% каждый какая может быть Плошча? Каляды будут каталiцкiя! Потом Новый Год. Потом Рождество. Потом снова арбАйтен! Квiтней, родная краiна!
0
Кнехт / Адказаць
21.11.2010 / 13:37
НАВОШТА ВАМ?! Чым вам дзяліць тых пяць адсоткаў, мужыкі, зніміцеся лепш "на карысць" Лукі. Тады ўсе мы на "выбары" - ані нагой! Так і байкот узнікне сам сабой. Навошта вам лавіць на троне дыктатуры блохаў і выступаць на лахатроне "зазывалам лохаў"?
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру