Грамадства2424

Папа дапусціў прымальнасць прэзерватываў — у рэдкіх выпадках

«Напрыклад, калі прастытуткі выкарыстоўваюць прэзерватывы, гэта можа быць першым крокам да маралізацыі».

Выкарыстанне прэзерватываў з’яўляецца прымальным ў «адмысловых выпадках», — сказаў Бэнэдыкт XVI у сваёй новай кнізе-інтэрв’ю.
 — У якасці прыкладу ён падаў выпадкі, калі, ёсць «рызыка заражэння ВІЧ», напрыклад, пры прастытуцыі. Хоць сцвярджэнне было стрыманым, яго разглядаюць як прарыўнае. Да гэтага часу каталіцкая царква выступала супраць любога выкарыстання кантрацэптываў.

Новую пазіцыю Папа Бэнэдыкт XVI агучыў у інтэрв’ю з нямецкім журналістам Пэтэрам Зэевальдам. Кніга-інтэрв’ю з Папам называецца «Святло свету: Папа, Касцёл і знакі часу». Яна выйдзе 23 лістапада. Фрагменты з размовы былі апублікаваныя ў ватыканскай газеце L’Osservatore Romano.

Кніга-інтэрв’ю з Папам Бенедыктам XVI паўстала на аснове 20-гадзіннай гутаркі. Яе маюць перакласці на 18 моваў.

З пункту гледжання царквы, вядома, кантрацэпцыя — не сапраўднае і не маральнае выйсце, — сказаў папа, але дадаў, што яно можа быць даравальным. «У асобных выпадках, напрыклад, калі прастытуткі выкарыстоўваюць прэзерватывы, гэта можа быць першым крокам у кірунку да маралізацыі, да ўсведамлення сваёй адказнасці».
Ён падкрэсліў, што ў гэтым выпадку выкарыстанне прэзерватываў не мае на мэце «прадухіленне цяжарнасці, але прафілактыку ВІЧ-інфекцыі».

Што да змагання з эпідэміяй СНІДу, то ён падкрэсліў, што праўдзівым выйсцем можа быў толькі гуманізацыя сэксуальнасці.

Да гэтага часу Ватыкан выступаў супраць любога тыпу кантрацэпцыі, аддаючы перавагу сэксуальнаму ўстрыманню. Не дапускаліся ніякія выняткі. Нават тады, калі існавала рызыка перадачы венерычных захворванняў.

За такую радыкальную пазіцыю Папу і касцёл крытыкавалі медыкі, асабліва ў Афрыцы.

Спосабам барацьбы з эпідэміяй не можа быць «распаўсюджванне прэзерватываў, якія могуць толькі павялічыць праблемы», — казаў Папа ў часе свайго афрыканскага візіту.

Тым не менш, некаторыя афрыканскія біскупы, перад абліччам эпідэміі, дазвалялі сваім вернікам ужываць прэзерватывы.

Каментары24

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Усе навіны →
Усе навіны

Навальнічны фронт дабраўся да Мінска

Змерайце сваю талію і рост — гэтыя дзве лічбы шмат скажуць пра ваша здароўе

Урад вызначыўся з пераносам працоўных дзён у наступным годзе

Учора ў Мінску прапаў хлопчык, які не размаўляў

«Чаму ты адключыў рухавікі?» Папярэдні даклад аб катастрофе самалёта Air India выклікаў яшчэ больш спрэчак4

«Разам адкрывалі кантынент беларушчыны». Вінцук Вячорка згадаў пра Эдварда Зайкоўскага3

На Валыні разбіўся французскі знішчальнік Mirage4

Прэм'еру і спікеру Сейма Літвы прыпомнілі, што яны 17 гадоў таму ездзілі ў Беларусь6

«Гэтае гаўно трэба спыняць». Курс, Роўда, Лойка ды іншыя беларусы пра дыкпікі Стрыжака53

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць