21.11.2010 / 15:28

Нікітчанка загінуў пры абгоне? 3

на 56-м кіламетры аўтадарогі Мінск—Маладзечна.

Здарэнне адбылося ў пятніцу 19 лістапада прыкладна, а 15-й гадзіне на 56-м кіламетры аўтадарогі Мінск-Маладзечна. Нікітчанка ехаў на дачу, у бок Маладзечна. Як паведамляюць у абласной ДАІ, паводле папярэдняй інфармацыі Нікітчанка выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з грузавіком ЗІЛ. Акрамя Нікітчанкі, ніхто не пацярпеў.

Паводле інфармацыі радыё «Свабода», Іван Нікітчанка ехаў на аўтамабілі «Фольксваген-Джэта».

Як паведаміў «Нашай Ніве» доктар Фёдараў з Маладзечанскага шпіталя, праф. Нікітчанка памёр, а 2-й ночы, не апрытомнеўшы.

71-гадовы Іван Нікітчанка быў сябром БНФ. Доўгія гады ён узначальваў аргкамітэты правядзення «Чарнобыльскага шляху». У 1990-х уваходзіў у склад ценевага кабінета апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце.

На гэтых выбарах ён стаў даверанай асобай кандыдата ад Хрысціянскай Дэмакратыі Віталя Рымашэўскага, аргументаваўшы тым, што гэты кандыдат найбольшую ўвагу надае пытанням пераадолення наступстваў Чарнобыля.

«Наша Ніва» смуткуе разам з сям’ёю нябожчыка. Мы пастараемся разведаць пра абставіны катастрофы.

Ураджэнец Браншчыны, ён стаў адным з найлепшых навукоўцаў у галіне селекцыі жывёлаў. Ён блізка да сэрца ўспрыняў чарнобыльскую трагедыю, што зачапіла і ягоныя родныя мясціны. Ён далучыўся да беларускага нацыянальнага руху і заставаўся ў ім да апошніх дзён свайго жыцця.

МБ

0
БелаЭмігрант / Адказаць
21.11.2010 / 23:24
Ніхто ужо ня верыць, дзе гарантыя, што яго не сапхнулі пад грузавік ЗІЛ спецыялісты па ліквідацыі людзей, як журналіста?
0
2БелаЭмiгрант / Адказаць
22.11.2010 / 00:35
На чый млын ваду льеце? Ствараеце абсурд, каб у iм схавалiся сапраудныя забойствы? Казку пра ваука i хлопчыка памятаеце? Наступным разам веры не дадуць.
0
pan grot / Адказаць
22.11.2010 / 03:54
Cьвядомае спадарства усё даўным-даўно зразумела... :(
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру