Улада1010

Масква хоча заАЭПіць Беларусь да выбараў

Расія, Казахстан і Беларусь «ўзгаднілі ўсе пытанні фармавання Адзінай эканамічнай прасторы». Мяркуецца, што 9—10 снежня ў часе сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў Мытнага саюза ўсе пагадненні будуць падпісаны.

Расія, Казахстан і Беларусь «ўзгаднілі ўсе пытанні фармавання Адзінай эканамічнай прасторы». Раней, 19 лістапада былі дасягнуты прынцыповыя пагадненні і ніводнага нявырашанага пытання не засталося,
паведаміў «Газеце.Ru» прэм'ер-міністр Казахстана Карым Масімаў.

Структура пакета пагадненняў трансфармавалася: раней у пакеце было 20 дакументаў, цяпер — 17. Мяркуецца, што 9—10 снежня ў часе сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў Мытнага саюза ўсе пагадненні будуць падпісаны.

У прыватнасці, у ходзе пасяджэння ў Санкт-Пецярбургу

было прынята рашэнне ўніфікаваць пытанні фармавання тарыфаў на чыгуначныя перавозкі, ўзгоднены дагавор у сферы электраэнергетыкі. Прынцыпова вырашана ствараць на тэрыторыі Расіі, Казахстана і Беларусі адзіны рынак нафты і нафтапрадуктаў з «уніфікаванымі цэнамі».

Ніводнае з пагадненняў у рамках Адзінай эканамічнай прасторы па тэрмінах ўступлення ў сілу не выходзіць далей за 2015 год. У выніку кампаніі трох краін атрымліваюць роўны доступ да ўсіх відаў натуральных манаполій, у тым ліку трубаправодных сістэмаў. Таксама краіны Мытнага саюза дамовіліся аб супольных прынцыпах рэгулявання валютнага рынку і ўзгадненні пазіцый па валютных курсах.

Пытанне аб адзінай валюце не ўздымалася. Ўзгадненне пазіцый па валютных курсах прадугледжвае ўзаемнае інфармаванне аб рашэнні пытанняў курсавой палітыкі. Сама курсавая палітыка застаецца прэрагатывай цэнтральных банкаў кожнай з краін.

Адзіная эканамічная прастора, як і Мытны саюз — пешчаныя дзеці Пуціна.
З дапамогай гэтых утварэнняў ён спадзяецца надзейна прывязаць беларускую і казахскую эканоміку да Расеі. Ён мяркуе, што такім чынам з часам створыцца «расейскі свет», альтэрнатыўны Еўрасаюзу. Украіна і Малдова не маюць намеру далучацца да АЭП.

Далучэнню Беларусі да АЭП папярэднічаў ціск з мэтай прымусіць Лукашэнку падпісаць нявыгадныя для Беларусі пагадненні аб Мытным саюзе. Спачатку Беларусь адмовілася тое зрабіць, але пасля дэманстрацыі на НТВ першага з фільмаў «Хросны бацька» Лукашэнка паставіў свой подпіс пад пагадненнем.

Масква фарсіравала перамовы пра АЭП увосень. Яна разлічвае, што перад выбарамі Лукашэнка будзе схільны да саступак.

Афіцыйна Мінск ніколі не разглядаў магчымасці адмовіцца ад будавання адзінай эканамічнай прасторы з Расіяй на карысць еўраінтэграцыі.

Каментары10

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае

Усе навіны →
Усе навіны

Былой сцюардэсе «Белавія» не падоўжылі ў Літве ДНЖ, палічыўшы пагрозай нацбяспецы. Яна 20 разоў з'ездзіла ў Беларусь23

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты4

Дзяўчына хацела арандаваць у Мінску стыльную двухпакаёўку за $380, але западозрыла нядобрае

Пяць гучных дыкпік-скандалаў апошніх гадоў12

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць