Пракуратура Цэнтральнага раёна Мінска па матэрыялах органаў унутраных спраў распачала справу паводле арт. 168 Крымінальнага кодэкса (палавыя зносіны і іншыя дзеянні сэксуальнага характару з асобай, якія не дасягнулі 16-гадовага ўзросту) у дачыненні да 44-гадовага мінчука.

Мужчына, нежанаты, які працуе рознарабочым, знаёміўся з хлопчыкамі-падлеткамі, прапаноўваў ім выпіць, а затым здзяйсняў распусныя дзеянні. Дзеці былі ў асноўным з нешчаслівых сем’яў, лёгка ішлі на кантакт.

Падазраваны заключаны пад варту. Пакуль яму ставіцца ў віну адзін злачынны эпізод. З заявай у міліцыю звярнуліся бацькі хлопчыка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?