У панядзелак у цэнтры Віцебска затрымалі чальца КХП БНФ Яна Дзяржаўцава і беспартыйнага актывіста Барыса Хамайду, якія выйшлі на вуліцу з плакатамі, заклікаючы грамадзян да байкоту выбараў.

Актывісты лічаць, што, як бы ні развіваліся падзеі, «вынікі выбараў будуць сфальсіфікаваныя», паведамляе «Еўрарадыё».

Прыкладна праз дзве гадзіны да актывістаў падышлі міліцыянты і суправадзілі іх у пастарунак. Цяпер яны знаходзяцца ў Чыгуначным РАУС. Яны абвінавачваюцца ў арганізацыі несанкцыянаванага пікету.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?