Кандыдату ў прэзідэнты Беларусі Уладзіміру Някляеву не дазволілі выкарыстоўваць у сваім перадвыбарчым радыёзвароце фрагменты песень на свае вершы.
«Я хацеў падчас запісу звароту паставіць свае песні. Шостая раніцы, людзям хочацца
Матывіроўкай адмовы было тое, што ўсе кандыдаты павінны быць у роўных умовах.
«Мы не можам быць першапачаткова ў роўных умовах. Не ўсе ж кандыдаты ў прэзідэнты пішуць вершы», — адзначыў Някляеў.
Ён звярнуўся ў Цэнтрвыбаркам з просьбай даць кіраўніцтву тэлерадыёкампаніі тлумачэнні наконт выкарыстання кандыдатамі эфірнага часу.