Як паведамляе Міністэрства фінансаў, даходы рэспубліканскага бюджэту за студзень-кастрычнік 2010 года склаліся ў суме 24,3 трлн. рублёў, ці 68,4% гадавога плана. Падатку на прыбытак паступіла 2,9 трлн. рублёў, ці 82,3% гадавога плана. За разгляданы перыяд у рэспубліканскі бюджэт паступіла ПДК на 9,2 трлн. рублёў, ці 73% гадавога плана. Даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці склалі 4,4 трлн. рублёў, ці 43,4% гадавога плана.

Па стане на 1 лістапада 2010 года сума даўгоў плацельшчыкаў перад бюджэтам склала 53,8 млрд. рублёў і скарацілася з пачатку года на 4,9 млрд. рублёў.

Расходы рэспубліканскага бюджэту за студзень-кастрычнік склалі 26,4 трлн. рублёў, ці 65,8% гадавога плана. З іх расходы на агульнадзяржаўную дзейнасць склалі 10,9 трлн. рублёў (66,5%), нацыянальнай эканомікі — 7 трлн. рублёў (53,2%), на фінансаванне сацыяльнай сферы (сацыяльная палітыка, адукацыя, ахова здароўя, фізічная культура, спорт, культура і сродкі масавай інфармацыі) накіравана 5,2 трлн. рублёў (81,5%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?