План дзеянняў па ўвядзенні бязвізавага рэжыму паміж Украінай і Еўрасаюзам для кароткатэрміновых паездак быў ухвалены ў панядзелак лідэрамі Украіны і ЕС.

Украіна і Еўрасаюз пачалі перамовы аб лібералізацыі візавага рэжыму яшчэ ў снежні 2008 года. У маі 2010 года бакі дамовіліся аб прадастаўленні Украіне плана дзеянняў, які па сваёй сутнасці павінен адпавядаць «дарожным картам», дадзеным раней краінам заходніх Балканаў.

У той жа час нават дакладнае выкананне патрабаванняў плана дзеянняў не будзе азначаць аўтаматычную адмену віз для ўкраінцаў пры паездках у Еўропу. У Еўракамісіі падкрэслілі, што план дзеянняў для Украіны па адмене віз будзе прадугледжваць пастаянны маніторынг з боку ЕС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?