Пра гэта сёння паведаміў журналістам намеснік міністра ўнутраных спраў Яўген Полудзень.

Намеснік міністра нагадаў, што яшчэ ў снежні 1998 года Мінгарвыканкам аб'явіў Кастрычніцкую плошчу гісторыка-культурнай каштоўнасцю і забараніў правядзенне на ёй масавых мерапрыемстваў.

А як жа, у такім выпадку, інаўгурацыі кіраўніка дзяржавы ў 2001-м і 2006-м
, як жа народныя гулянні на Новы год?

Акрамя таго, 19 лістапада гэтага года сталічнымі ўладамі прынята рашэнне, якое рэгламентуе перадвыбарчую агітацыю. Згодна з гэтым дакументам, агітаваць выбаршчыкаў можна практычна ўсюды, за выняткам некаторых месцаў, у прыватнасці Кастрычніцкай плошчы,

а таксама плошчаў Незалежнасці, Перамогі і імя Якуба Коласа.

Яўген Полудзень падкрэсліў, што за правядзенне несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па арт.23.34 КоАП Беларусі, якая прадугледжвае для ўдзельнікаў такіх акцый штраф памерам да 30 базавых велічынь (1 млн 50 тыс. рублёў), для арганізатараў -- да 40 базавых велічынь (1 млн 400 тыс. рублёў). За паўторны ўдзел у такіх мерапрыемствах прадугледжаны штраф у памеры ад 20 да 50 базавых велічынь, паведамляе БЕЛТА.

А калі нехта не паслухаецца, што тады? Міліцыя будзе скардзіцца Ярмошынай. Як паведаміў намеснік міністра,

калі ж усё-такі хто-небудзь з кандыдатаў будзе ўдзельнічаць у несанкцыянаваных акцыях, міліцыя будзе паведамляць пра гэта ў Цэнтрвыбаркам,
і ЦВК, у сваю чаргу, будзе вырашаць прымаць меры ці не.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?