Расея і Беларусь адзіныя краіны былога СССР, дзе эпісталярныя творы палітзэкаў з зоны сталі літаратурным жанрам. На усходзе ад ст. Чырвоная на гэтым аспірышчы «засвяціліся» сябры Нацыянал-бальшавіцай партыі, ў нас – маладафронтаўцы.

Цікава параўнаць лісты «палітычных» з нашай та расейскай зоны (апошнія рэгулярна друкуюцца ў Лімонцы). І тыя і тыя разглядаюць сваю «ходку», што прыродна, як частку нейкага больш буйнага праекту. Аднак мэты мегапраектаў МФ і НБП абсалютна полюсныя.

«Видимо, все мы виноваты в том, что не покорились и дерзнули. И видно не понять никаким государевым чиновникам, что мы не хотим решать свои проблемы при помощи милиции или жалоб по начальству. Мы хотим дуэлей и сражений. Мы хотим любви и войны! А ваше говенное государство ученых мужей и недо..банных тетушек...».. – піша ў маляве з-за кратаў Матроскай цішыні нацбол Цюрін.

Паспрабуйце уявіц такі «Аlso schprach Zaratustra» у рубрыцы «Лісты з Малага Сітна»? Нашыя палітвязні жывуць ў татальна іншай парадыгме: адсутнасьць міліцыі і кіраўніцтва, якія рэагуюць на скаргі грамадзян, ідыялы дробнабуржуазнай эўрапейскай сям’і, грамадская стабільнасьць і мір, жаданьне вучонасьці ёсьць фактарамі пратэстных настрояў.

Прыкольна было б калі нашы і расейскія палітзэкі сладзілі літаратурны семінар. Мяркую, што адзіным агульным пунктам, ку якім яны знайшлі кансенсус была б агульная ненавісьць да расейскай крымінальнай субкультуры, якая па абодвух баках мяжы ператварылася на сродак дэ-палітызацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0