Сябра гарадской камісіі ад БНФ падала скаргу на імя кіраўніка Мінскай гарадской міліцыі.

Яна паведаміла, што амаль, а 2-й гадзіне ночы невядомыя пачалі званіць і грукаць у дзверы, патрабуючы, каб яна ўпуьціла іх у кватэру. Яны казалі, што з’яўляюцца супрацоўнікамі міліцыі, і пагражалі зламаць дзьверы. Чаму ім спатрэбілася менавіта ўначы наведаць гаспадыню кватэры, яны не адказалі.

Галіна Сямдзянава — сябра Мінскай гарадской выбарчай камісіі і старшыня рэвізійнай камісіі партыі БНФ. Яна лічыць, што інцыдэнт адбыўся менавіта з-за яе сяброўства ў выбарчай камісіі. Сп-ня Сямдзянава паведаміла, што і раней, калі яна ўдзельнічала ў выбарчых кампаніях, таксама па начах невядомыя званілі і грукалі ў дзверы, пагражаючы ўварвацца ў кватэру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?