Мне гэта нават цяжка выступам назваць. Нават цяжка словы знайсці, каб пракаментаваць тое, што пабачыў на тэлеэкране.
Гэта не быў выступ кандыдата ў прэзідэнты. Змрочны, вачэй не бачна, чытаў усё з паперкі. Гэта можна назваць выступам кіраўніка прадпрыемства, фірмы, які мае пэўную мэту. І гэтая мэта – правесці справядлівыя выбары.

Я не заўважыў ніякіх амбіцый, ніякага жадання падвысіць свой рэйтынг. Я не пабачыў таго, што Дзмітрый Ус хоча стаць прэзідэнтам.

Такога выступу кандыдата ў прэзідэнты у свеце яшчэ не было і не будзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?