На мабільны і хатні тэлефоны кандыдата ў прэзідэнты абрынуўся шквал званкоў.

Як высветлілася, нумары тэлефонаў Андрэя Саннікава былі размешчаныя невядомымі на беларускіх і расійскіх сайтах, якія спецыялізуюцца на продажы аўтамабіляў. Палітыку давялося адключыць хатні тэлефон.

«Першая аб’ява ў інтэрнэце з указаннем маркі машыны, якая належыць маёй жонцы, з’явілася адразу ж пасля падачы мною ў ЦВК дэкларацыі пра даходы, да публікацыі гэтай інфармацыі ў прэсе. Можна нагадаць пра такое ж „супадзенне“ — дзіўныя званкі па тэлефонах сябраў маёй ініцыятыўнай групы адразу пасля таго, як мы падалі гэты спіс у ЦВК. Я захоўваю скрыншоты і нумары аб’яваў і збіраюся падаваць заяву ў міліцыю, каб яны заняліся пошукам невядомых асобаў, якія гэтым займаюцца. Вывесці з раўнавагі нас не атрымаецца. Мы прывыклі да хамскіх нападак з боку ўладаў і ўпэўненыя, што нікому, акрамя ўладаў, гэта не было патрэбна», — заявіў Андрэй Саннікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?