Такое рашэнне прыняў 23 лістапада Савет міністраў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

Міністр замежных спраў Украіны Канстанцін Грышчанка заявіў, што «аднагалоснае рашэнне стала вынікам актыўнай знешняй палітыкі кіраўніка дзяржавы і мэтанакіраванай працы ўкраінскай дыпламатыі на працягу года».

«Украіне даверылі стаць на чале найбуйнейшай у свеце рэгіянальнай арганізацыі, якая аб’ядноўвае 56 дзяржаў. Гэта з’яўляецца прызнаннем ролі нашай краіны ва ўмацаванні рэгіянальнай бяспекі і стабільнасці, аўтарытэту кіраўніцтва краіны, а таксама здольнасці ўкраінскай дыпламатыі ўзначаліць перамоўны працэс па пытаннях удасканалення бяспекі ў рэгіёне яе адказнасці ад Ванкувера да Уладзівастока», — сказаў Грышчанка, словы якога прыводзіць прэс-служба МЗС Украіны.

Ён падкрэсліў, што Украіна як пазаблокавая дзяржава будзе і ў далейшым адыгрываць «канструктыўную аб’яднаўчую ролю ў бяспечным дыялогу з улікам інтарэсаў усіх краін рэгіёну АБСЕ» і будзе займаць «узважаную пазіцыю пры разглядзе найбольш вострых пытанняў парадку дня арганізацыі». Украінскае старшынства сканцэнтруе намаганні на «павышэнні эфектыўнасці АБСЕ ў вырашэнні неадкладных задач, што стаяць перад гэтай арганізацыяй», зазначыў міністр.

У 2010 годзе старшынства ў АБСЕ належыць Казахстану, у 2011-м пяройдзе да Літвы, у 2012-м — да Ірландыі.

Беларусь з’яўляецца членам АБСЕ з 1992 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?