Яшчэ ў 1999 г. Саўмін прыняў праграму «Здароўе народу» па забесьпячэньні ўмоваў працы працоўных. Але ў Воршы парамэтры не выконваюцца. Ва ўмовах, што не адпавядаюць санітарным патрабаваньням, летась працавалі 5 тыс. чалавек, зь іх 3 тыс. — жанчыны. За 2005 г. палепшылі ўмовы працы 132 працоўным (2,7%) — нізкі адсотак кіраўнікі тлумачаць бракам фінансаў. На большасьці прадпрыемстваў тэмпэратурны рэжым ніжэйшы за патрабаваны — не вышэй за +7 градусаў (дазваляецца не ніжэй +16 С). Тэмпэратурны рэжым не выконваецца і ў гандлі, установах культуры (у музэі У.Караткевіча не больш за +13). Не ацяпляюцца шмат якія майстэрні. Ва ўмовах павышанага шуму працуюць звыш 3 тыс. чалавек. Ад таго ў Воршы шмат людзей з дрэнным слыхам (асабліва сярод рабочых ільнокамбінату).
Грошай на здароўе няма
Яшчэ ў 1999 г. Саўмін прыняў праграму «Здароўе народу» па забесьпячэньні ўмоваў працы працоўных. Але ў Воршы парамэтры не выконваюцца.