Беларускаму кіраўніцтву вядома аб уведзенай забароне некаторым расійскім міністрам і губернатарам кантактаваць з беларускімі калегамі і іншымі чыноўнікамі, паведамляе «Інтэрфакс — Захад» са спасылкай на крыніцу ў найбліжэйшым атачэнні Аляксандра Лукашэнкі, якая пажадала застацца неназванай.

«Мы ў курсе таго, што прэзідэнт Расіі забараніў кантакты вядучых расійскіх міністраў і губернатараў з прадстаўнікамі беларускай краіны», — сказаў суразмоўца.

«Забарона на кантакты з «малодшым саюзнікам» з’яўляецца відавочнай прыкметай слабасці кіраўніцтва Расіі, — перакананы суразмоўца. — Гэта нагадвае старыя добрыя савецкія часы, калі любая станоўчая інфармацыя з Захаду глушылася, кантакты з заходнікамі абмяжоўваліся, а па тэлебачанні ішла адкрытая палітычная чарнуха. Усе ведаюць, чым гэта скончылася. Сітуацыя сёння паўтараецца рыхтык і выклікае ў нас асацыяцыі з крыўдай дзіцяці ў пясочніцы».

«Сустрэча Сяргея Лаўрова з прэзідэнтам Беларусі не магла адбыцца, паколькі кіраўнік МЗС РФ меў дакладныя ўказанні па гэтым пытанні з боку прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзведзева», — паведамілі ў Крамлі ўчора.

Сяргей Лаўроў увечары ў панядзелак прыбыў у Мінск для ўдзелу ў супольным пасяджэнні калегій МЗС Расіі і Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?