Абанент кампаніі «Вэлком» Сяргей Сівянкоў стаў ахвярайКарэспандэнт «Салідарнасці» паспрабаваў разабрацца ў абставінах здарэння. Пазней аператар прызнаў факт маніпуляцый з SMS.«SMS-уцечкі» . Ноччу яго мабільны тэлефон з інтэрвалам у 2–5 секунд пачаў дасылаць паведамленні на платны нумар 5555. За тры гадзіны было даслана 938 SMS, у выніку чаго Сівянкоў сышоў «у мінус» на 9 млн рублёў.
«Паранармальная» з’ява з ажылай тэхнікай адбылася, а палове трэцяй ночы. Па словах гамяльчаніна Сяргея Сівянкова, з яго
На лагічнае пытанне, чаму ён не дастаў з тэлефона
Раніцай, атрымаўшы ў офісе кампаніі дэталізацыю рахунку, малады чалавек выявіў, што 938 SMS былі адпраўленыя на нумар 5555, які адносіцца да платнага сэрвісу «WEB SMS ультра».З дапамогай гэтага сэрвісу абаненты «Вэлком» могуць замовіць сабе на тэлефон карцінкі, мелодыі, дадатковыя паслугі ў «Аднакласніках».
Кожнае паведамленне, адпраўленае на гэты нумар, каштуе 9900 рублёў. На дзявятай старонцы раздрукоўкі Сяргей убачыў вердыкт: агулам да аплаты — 9 286 200 рублёў.
Жэст добрай волі, а не прызнанне сваёй віны
Выпадак Сяргея Сівянкова не адзінкавы. Ларыса Уладзіміраўна з Мінска сутыкнулася з такой сітуацыяй у жніўні. З яе нумара на працягу месяца было даслана 615 SMS. Паведамленні ішлі на розныя платныя нумары, прычым вялікая частка, як і ў Сяргея, на нумар 5555.
«Вэлком» патрабаваў заплаціць каля 7 млн рублёў. На працягу месяца Ларыса Уладзіміраўна неаднаразова задавала кампаніі пытанне: «Як такое магло адбыцца?»
Доўгачаканы пісьмовы адказ абвяшчаў, што большасць SMS былі пустымі, і таму ёй ласкава пералічаць іх па тарыфе звычайнага паведамлення. Усяго 130 рублёў за кожнае.
— За гэты месяц я страціла два гады свайго жыцця, столькі нерваў выдаткавала — расказвае суразмоўца. — Хадзіла ў сэрвісныя цэнтры, два разы запісвалася на прыём у галаўным офісе кампаніі. Нават арганізацыя, у якой я працую, пісала ў «Вэлком» ліст. У выніку мне пашанцавала, з мяне спісалі гэтую пазычанасць. Але ў кампаніі так дакладна і не патлумачылі, чаму гэта здарылася і хто вінаваты. Яе прадстаўнікі падкрэслілі, што яны не прызнаюць сваёй віны, а спісанне пазычанасці — толькі жэст іх добрай волі.
Сяргею Сівянкову пашанцавала менш. У афіцыйным адказе начальніка юрыдычнага ўпраўлення Валерыя Пяшко гаварылася наступнае: «Паведамленні абанента былі карэктна апрацаваныя абсталяваннем ЗП „Вэлком“ і перададзеныя на сервер
Чаму адбываюцца
Адказ на гэтае пытанне карэспандэнт «Салідарнасці» паспрабаваў знайсці ў гомельскім офісе «Вэлком». Спецыялісты кампаніі, цалкам выключыўшы магчымасць адпраўкі паведамленняў па іх віне, прапанавалі некалькі версій:
—
Магчыма, абанент сам адправіў гэтыя SMS, а цяпер спрабуе неяк выкруціцца. Таксама можа быць, што ён усталяваў праграму, якая адпраўляеЯшчэ ёсць магчымасць таго, што абанент перапрашыў сваюSMS-паведамленні аўтаматычна або яго тэлефон быў заражаны вірусам.
У выпадку Сяргея можна выключыць адпраўку паведамленняў ім асабіста. На відэа, якое малады чалавек зняў на свой фотаапарат, відаць, што ніхто не дакранаўся да тэлефона падчас бесперапыннай адпраўкі паведамленняў. Ды і сумнеўна, што чалавек здольны адпраўляць 15 паведамленняў за хвіліну на працягу трох гадзін.
Паводле словаў спецыяліста па рамонце і абслугоўванні мабільных тэлефонаў Сяргея Юшчанкі, варыянт з вірусам або праграмай для аўтаматычнай адпраўкі паведамленняў таксама можна выключыць.
— Мадэль тэлефона Nokia 1202 (менавіта з такога тэлефона адпраўляліся SMS) занадта простая і не падтрымлівае такія праграмы. Ды і вірус, калі б ён трапіў у гэты тэлефон, не змог бы прынесці ніякай шкоды з прычыны прымітыўнасці прылады, — вынес вердыкт эксперт.
Застаецца толькі варыянт з перапраграмаваннем
Пацярпелы Сяргей Сівянкоў упэўнены, што ў яго праблеме вінаватая кампанія «Вэлком». Ён спадзяецца, што знойдзе падтрымку ў судзе.Хлопец лічыць, што нават калі ён не здолее даказаць віну кампаніі ў адпраўцы SMS, то ён як мінімум аспрэчыць кошт паведамленняў, бо ў яго ўваходзіць аказанне паслуг у выглядзе мелодый або каруінак. А іх Сівянкоў
PS: Ужо ў сярэдзіне дня ў дзяржаўных СМІ з’явілася афіцыйная інфармацыя аб тым, што аператар «Вэлком» прызнае факт маніпуляцый з SMS з боку трэціх асобаў. Пра гэта карэспандэнту «БЕЛТА» паведаміла начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый ЗП «Вэлком» Ірына Карзюк.
Паводле яе словаў, у гэтых інцыдэнтах няма віны аператара. Цяпер аператар збіраецца разабрацца ў сітуацыі ў судовым парадку. «Мы знаходзімся на стадыі падрыхтоўкі заявы ў суд. Сітуацыю, як вы разумееце, зацягваць нельга, — адзначыла прадстаўнік ЗП „Вэлком“. — Мы будзем ва ўсім разбірацца ў судзе».